Аляксандр  Антонавіч Гадуноў (
2 верасня 1921 – 
10 лютага 1994) –  вучоны-эканаміст, 
доктар  эканамічных навук (1977), 
прафесар Акадэміі ўпраўлення пры Савеце Міністраў Рэспублікі  Беларусь (1979). Нарадзіўся ў вёсцы Фашчаўка ў сям’і селяніна. Закончыў  сярэднюю школу і з атэстатам выдатніка паступіў на вучобу ў Ленінградскі ўніверсітэт,  які закончыў ужо пасля вайны. У час Вялікай Айчыннай вайны – танкіст на  фронце, гвардыі 
старшы лейтэнант, у апошні яе год – камандзір роты цяжкіх танкаў ІС-122.  Атрымаў цяжкае раненне, пасля чаго на ўсё жыццё стаў інвалідам (страціў руку).  У 1950 годзе скончыў Усесаюзны завочны юрыдычны інстытут. З 1950 г. на працягу  20 гадоў – у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце – аспірант, прафесар, дэкан  эканамічнага факультэта. На працягу 5 гадоў займаў пасаду загадчыка кафедры  кіравання вытворчасцю Ленінградскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя П.Тальяці.  У 1976 г. па запрашэнню ён пераязджае ў Мінск, у Беларускі дзяржаўны інстытут  народнай гаспадаркі, дзе да 1991 г. займаў пасаду загадчыка кафедры кіравання.  З 1991 г. працаваў у Акадэміі кіравання. Памёр А.А. Гадуноў 10 лютага 1994 г.  Пахаваны на радзіме.    
            Ратны і працоўны шлях А. А.  Гадунова адзначаны шэрагам высокіх узнагарод Радзімы – ён узнагароджаны ордэнам  Аляксандра Неўскага, ордэнам Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і  ганаровымі граматамі.
            А.А. Гадунову належаць навуковыя працы па ўдасканаленні  структуры і метадаў кіравання. З’яўляецца заснавальнікам навукова-педагагічнай  школы кіравання вытворчасцю Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.  Падрыхтаваў 13 кандыдатаў эканамічных навук. З’яўляецца аўтарам больш чым 50  навуковых прац. 
Сярод апублікаванага: 
           Введение в теорию управления:  (cистема промышленного производства) / А. А. Годунов. – Москва :  Экономика, 1967. – 280 с. 
           Вопросы теории управления  производством. – Л., 1969. 
           Методика оценки деловых и  морально-политических качеств руководителей и специалистов промышленных  предприятий / А. А. Годунов, П. С. Емшин ;  Ленинградский государственный университет им. А. А, Жданова,  Научно-исследовательский институт комплексных социальных исследований, Лаборатория  социальных проблем управления. – Ленинград: [б. и.], 1970. – 23 с.;  21 см.  
            Социально-экономические проблемы управления  социалистическим производством. – М., 1975. 
          Роль науки управления  социалистическим производством. – Мн. 1986. 
          Гадуноў Аляксандр Антонавіч // Беларуская  энцыклапедыя: у 18 т. / Рэдкалегія : Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1997. – Т. 4: Варанецкі – Гальфстрым. – С.  422.
          Гадуноў Аляксандр  Антонавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная  хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 441.
          Памяці земляка : аб жыцці і  дзейнасці вучонага-земляка А. А. Гадунова // Ударны фронт. – 1994. – 19 лютага.  – С. 3.