Главная страница новостей
 
     Святлоўка – былы пасёлак у Фашчаўскім сельскім Савеце, за 29 км на ПдУ ад Шклова, 40 км ад Магілёва, 30 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі Орша-Магілёў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Санкт-Пецярбург–Адэса. Заснавана ў 1920-я гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. арганізаваны калгас «Ударнік». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 26 чэрвеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 г. 5 гаспадарак, 5 жыхароў, у складзе саўгаса – эксперыментальнай базы «Спартак». Традыцыйна драўляныя сялянскія сядзібы з гаспадарчымі пабудовамі былі прадстаўлены ўздоўж кароткай прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі.

     Святлоўка : [вёска ў Шклоўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : Магілёўская вобласць : энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.]. − Мінск, 2009. – Т. 7 : кн. 3. – С. 507.

 

Меню сайта

<
ВЕРСИЯ САЙТА ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Публичный центр правовой информации
Электронные ресурсы
Пользователям библиотеки
Руководителям чтения
Наши достижения
Программы
Онлайн-проекты
Онлайн-игротека

Портал Президента Республики Беларусь.      Сайт Министерства культуры Республики Беларусь.      Сайт Могилёвского областного исполнительного комитета.     Сайт Шкловского райисполкома.       Портал Национальной библиотеки Республики Беларусь.      Сайт Могилёвской областной библиотеки.
213004, Могилёвская обл., г. Шклов ул. Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239)93-460; 8(02239)93-141
Copyright © ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района"
Design and development Shklov library