Ад часоў першабытных 
     ЕЎДАКІМАВІЧЫ – вёска ў Заходскім сельскім савеце, за 30 кіламетраў на Паўдневы ўсход ад Шклова, 30 кіламетраў ад Магілёва, 27 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў – Крычаў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На поўдзень мяжуе з лесам. На поўнач цячэ р. Арціслаўка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург – Адэса, якая праходзіць праз вёску.
     Каля вёскі, на беразе ракі, знаходзіўся курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі, які налічваў 4 насыпы, што сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці.
 
     Сучасная вёска вядома з 1560 года як сяло ў Магілёўскай воласці, дзяржаўная ўласнасць.
      У 1604 годзе ў Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета, аддадзена ў часовае валоданне Магілёўскаму касцёлу. У 1742 годзе ўласнасць Магілёўскай плябаніі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1785 г. ў складзе маёнтка Заходы Магілёўскага павета, 16 двароў, 194 жыхары, уласнасць Магілёўскага каталіцкага архіепіскапа. У канцы 18 стагоддзя 20 двароў, 155 жыхароў, вадзяны млын.
     Сяляне 2 дні ў тыдзень адбывалі паншчыну і плацілі грашовы чынш. У 1810 годзе ў Магілёускім павеце, 31 двор, 166 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. вёска ў Нічыпаравіцкай воласці Горацкага павета, 44 двары, 297 жыхароў, млын, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года вёска Еўдакімавічы ў Нічыпаравіцкай воласці Горацкага павета, 44 двары, 297 жыхароў, млын, хлебазапасны магазін.
     Успаміны, запісаныя са слоў Барыса Іванова, Вольгі Арловай, Ісакова Уладзіміра, Чапялінскага Пятра, Кавалёва Кірыла – запісана ў 2003 годзе Галакавым Цімафеем Ульянавічам.
     «У дарэвалюцыйны час уся тэрыторыя Заходскага сельскага Савета ўваходзіла ў Нічыпаравічскую воласць Горацкага павета. У тэрыторыю сельсавета ўваходзілі населеныя пункты Заходы, Еўдакімавічы, Азер’е і Пруды. Была царква, куды уваходзілі прыходы: Заходы, Еўдакімавічы, Пруды, Фойна, Кастрыцы, Грыбаны і Кругі. У Прудах працавала сукновалка, 5 млыноў, якія будавалі заможныя сяляне, іх арандавалі спецыялісты, а збожжа прывозілі па Дняпры нават з Украіны.
     У Заходах была свая вінаполька з пастаялым дваром, а ў вёсцы былі кузні, дзе працавалі спецыялісты яўрэі. У Еўдакімавічах яны мелі 3 ваўначоскі, таксама яўрэі мелі свае надзелы зямлі, якую па найму апрацоўвалі сяляне. Сяляне сеялі ў большасці сваёй азімае і яравое жыта, ячмень, пшаніцу, авёс, лён, каноплю, бульбу і іншыя культуры. Праца была цяжкая, так як усё даводзілася рабіць уручную, працы хапала на цэлы год.
     У Заходах была царкоўна-прыходская школа і ўсіх навучэнцаў вучыла настаўніца Сушчынская. Калі адбыўся выпуск, атэстаты атрымалі толькі 6 вучняў. Адзін атэстат таго часу захоўваецца ў Мінскім музеі (на імя Маркава). У 1918 годзе школа была зачынена, а будынак доўга служыў Заходскай школе.»
Ад часоў першабытных
Гісторыя станаўлення калектыўнай гаспадаркі
Край у гады Вялікай Айчыннай вайны
Аграгарадок Еўдакімавічы 
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library