Святая крынічка 
     Даўно гэта было, яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны. Жылі ў вёсцы Заходы дзве сям’і. Нічым яны не адрозніваліся ад астатніх: працавітыя, вясёлыя, але толькі не было ў іх дзяцей, ні ў Козырава Міна, ні у Ментузава Аленція. Дзеці нараджаліся, але не дажывалі да года, паміралі. І не было у гэтых дзяцей бяды больш, чым гэта. І тады старыя людзі расказалі Міну і Аленцію гэта паданне.
     Гадоў дзвесце, а можа трыста таму назад, стаяла на ўскраіне гэтага вялікага сяла царква. І слава пра яе разнасілася далёка навокал. Ішлі сюды людзі з ўсёй Магілёўскай воласці памаліцца за здароўе. І, кажуць, сляпыя станавіліся відушчымі, паміраючыя ачуньвалі, а бяздзетныя нараджалі дзяцей. Але прайшлі гады. Магілёўская воласць папала пад уладу польскага караля Сгізмунда. Ксянзу, яўна, не спадабалася, што царквушка мела такую славу, і вырашылі яны знясці яе, а на гэтым месцы паставіць касцёл. Даведаўшыся аб такім святатацтве, кінуліся людзі да царквы і сталі маліцца, просячы Бога не дапусціць гэтага. Але не даў Бог людзям ніякага знака і разышліся яны к ночы па хатам. Засталіся маліцца толькі самыя стойкія. А пад раніцу прачнуўся народ ад звона калакалоў, якія станавіліся ўсё глушэй ды глушэй. Кінуліся людзі да сваёй царквы, а яе няма.
     І толькі з-пад зямлі раздаваўся звон. Так і не стала царквы. А на гэтым месцы разлілося непраходнае балота. Такое топкае, што і не можа быць гутаркі аб тым, каб паставіць тут касцёл. Так і засталіся людзі ў гэтай вёсцы праваслаўнымі. Прайшло шмат гадоў і балота высахла. Толькі з-пад зямлі стала біць крыніца. А вада ў крыніцы была карысная і дапамагала ад шматлікіх хвароб.
     Пачуўшы гэту гісторыю, сабраліся Аленцій і Мінка і пабудавалі каля крыніцы часоўню. Купілі іконы і усякую царкоўную ўтвар. А на дзень Святога Макавея (Макаўе) асвяціў часоўню свяшчэннік, якога яны запрасілі. З таго часу ў іх сталі нараждацца дзеці. У Козыравых было – чатыры, у Ментузавых – восем.
     У вайну часоўня згарэла, але крыніца засталася па-ранейшаму. А з пачатку 80-х гадоў у вёсцы Заходы з’явілася народная традыцыя: у дзень святога Макавея, 14 жніўня, збіраецца ўся вёска каля крыніцы. Людзі моляцца, а потым пачынаецца народная гулянне. Некалькі год таму назад прадпрымальнік Лузганаў Уладзімір паставіў у крыніцы драўляны крыж. Не для сябе, а для людзей...
     Зноў з усіх канцоў Шклоўшчыны з’язджаюцца на Макаўе людзі да святой крыніцы. Кажуць, зямля на тым месцы да гэтага часу “калыхаецца”, а калі прыкласці вуха да зямлі і добра прыслухацца, то магчыма пачуць калакольны звон. Зараз на тым месцы няма ні царквы, ні часоўні, але стаіць вялікі драўляны крыж, які зрабіў Лузганаў Уладзімір Юр’евіч, ураджэнец вёскі Заходы. Прывёз і паставіў. Не для сябе, для ўсіх людзей.

     Паведала легенду Лупікавава А.С., жыхaрка вёскі Заходы Гарадзецкага сельскага Савета. Запісала легенду бібліятэкар Слабоцка-Княжыцкай сельскай бібліятэкі Лёгкая Т.Л. 
Акунёўка
Бабчына
Барсукі
Вабічы 
Гарадзец 
Зарэчча 
Заходы 
Каменныя Лавы 
Карбатоўка 
Клімавічы 
Красная горка
Любінічы
Ордаць
Палыкавічы
Рагозна
Рамшына
Рубеж
Слабодка-Княжыцы
Славені
Старыя Стайкі
Чарнаручча
Таўкачы
Троіца
Шклоў
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library