Фадзееў Валерый Аляксеевіч 
     Фадзееў Валерый Аляксеевіч, нарадзіўся 1.01.1946 г. у в. Навасёлкі. У 1962 г. закончыў Гарадзішчанскую СШ. Пасля вучыўся ў тэхнічным вучылішчы, да 1966 г. працаваў у Чалябінску токарам, слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі. Пасля пераезду ў Мінск да 1973 г. быў токарам ў адным з цэхаў трактарнага завода, намеснікам сакратара камітэта камсамола У 1973 - 1975 гг. - інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела Мінскага абкома ЛКСМБ. З адзнакай скончыў вячэрняе аддзяленне юрыдычнага факультэта БДУ.
     3 1975 па 1994 г. працаваў у юрыдычным упраўленні апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь: рэферэнт, старшы рэферэнт, намеснік загадчыка аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік упраўлення. Удзельнічаў у падрыхтоўцы шэрага законапраектаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку законаў аб уласнасці, аб арэндзе, аб прадпрыемствах, аб прадпрымальніцтве, аб эканамічнай няздольнасці і банкруцтве, аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі. Аўтар некалькіх навуковых прац па юрыдычнай тэматыцы. У складзе рабочай групы канстытуцыйнай камісіі прымаў удзел у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З красавіка 1994 г. па снежань 1996 г. з'яўляўся членам, намеснікам старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.
     Узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна». У 1995 г. прысвоена званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».
                                                                                                   Г. Напрэеў 
Варанковы Іван і Мікалай
Гадуноў Аляксандр Антонавіч
Дарасевіч Аляксандр Еўдакімавіч
Ісаеў Віктар Цітавіч
Лаліні Уладзімір Альбертавіч
Маісеенкаў Аляксандр Макаравіч
Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч
Напрэеў Георгій Лаўрэнцьевіч
Новікаў Васіль Іванавіч
Палякоў Аляксандр Максімавіч
Радзько Усевалад Пятровіч
Росман Іосіф Самуілавіч
Сенакосава Людміла Рыгораўна
Сенакосаў Эдуард Аляксандравіч
Субач Валерый Станіслававіч
Сямешчанка Сафія Мікалаеўна
Фадзееў Валерый Аляксеевіч
Шабайлаў Віктар Іванавіч
Шык Барух бен Яакаў
Шынкароў Васіль Васільевіч
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 95-141; 8(02239) 95-460
Design and development Shklov library