Гадуноў Аляксандр Антонавіч 
     Гадуноў Аляксандр Антонавіч, нарадзіўся у 1921 г. у в. Фашчаўка ў сям'і селяніна. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1939 г. з атэстатам выдатніка паступіў у Ленінградскі універсітэт, які закончыў пасля вайны. Ваяваў на фронце танкістам. У 1945 г. - камандзір роты цяжкіх танкаў ІС-122. Пасля цяжкага ранення пазбавіўся рукі. 3 1950 г. на працягу 20 гадоў працаваў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, дзе прайшоў шлях ад аспіранта да прафесара, дэкана эканамічнага факультэта. Пяць гадоў загадваў кафедрай упраўлення вытворчасцю Ленінградскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя П. Тальяці. У 1976 г. па запрашэнні пераязджае ў Мінск у інстытут народнай гаспадаркі і працуе на пасадзе загадчыка кафедры ўпраўлення да 1991 г. У сувязі з арганізацыяй Акадэміі ўпраўлення пераходзіць на работу ў гэтую навучальную ўстанову. Вучоны падрыхтаваў 13 кандыдатаў эканамічных навук, аўтар звыш 50 навуковых прац.
     Ратны і працоўны шлях А. А. Гадунова адзначаны шэрагам узнагарод — ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны I і II ступеняў, многімі медалямі і ганаровымі граматамі.
     А. А. Гадуноў памёр 10.02.1994 г., пахаваны на радзіме.  
Варанковы Іван і Мікалай
Гадуноў Аляксандр Антонавіч
Дарасевіч Аляксандр Еўдакімавіч
Ісаеў Віктар Цітавіч
Лаліні Уладзімір Альбертавіч
Маісеенкаў Аляксандр Макаравіч
Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч
Напрэеў Георгій Лаўрэнцьевіч
Новікаў Васіль Іванавіч
Палякоў Аляксандр Максімавіч
Радзько Усевалад Пятровіч
Росман Іосіф Самуілавіч
Сенакосава Людміла Рыгораўна
Сенакосаў Эдуард Аляксандравіч
Субач Валерый Станіслававіч
Сямешчанка Сафія Мікалаеўна
Фадзееў Валерый Аляксеевіч
Шабайлаў Віктар Іванавіч
Шык Барух бен Яакаў
Шынкароў Васіль Васільевіч
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library