Лаліні Уладзімір Альбертавіч 
     Лаліні Уладзімір Альбертавіч, нарадзіўся у 1947 г. у паселішчы Сант-Антоніс на поўначы Італіі ў сялянскай сям'і. Праз 6 гадоў паступіў у першы клас пачатковай школы, а ў 1957 г. разам з бацькамі пераехаў у Беларусь, у Шклоў - на радзіму маці, якая была вывезена акупантамі на працу ў Германію ў 1942 г. Пасля набыцця сярэдняй адукацыі ў СШ № 3 г. Шклова паступіў у Віцебскі медыцынскі інстытут, які закончыў у 1970 г. За выдатныя поспехі ў вучобе быў рэкамендаваны ў клінічную ардынатуру па тэрапіі. У 1973 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па раздзелу кардыялогіі. З 1975 па 1977 г. - старшы навуковы супрацоўнік буйнога маскоўскага НДІ. У 1978 г., знаходзячыся на стажыроўцы ў Балонскім універсітэце (Італія), здаў экстэрнам экзамены, абараніў дыпломную работу і атрымаў званне доктара медыцыны гэтага універсітэта. З 1979 г. працуе ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, прайшоў усе ступені навукова-педагагічнай лесвіцы - ад асістэнта да прафесара, загадчыка кафедры шпітальнай тэорыі і функцыянальнай дыягностыкі. У 1989 г. абараніў доктарскую дысертацыю ў Каўнаскай медыцынскай акадэміі.
     1989-1992 г. г. арганізаваў і ўзначаліў кафедру функцыянальнай дыягностыкі факультэта ўдасканалення ўрачоў.
     1992-2000 г. г. загадваў кафедрай факультэцкай тэрапіі.
     2000-2009 г. г. галоўны ўрач Віцебскага абласнога аб'яднання «Кардыялогія», галоўны кардыёлаг Віцебскай вобласці.
     2005 г. абраны правадзейным членам (акадэмікам) Міжнароднай Навуковай Акадэміі інфармацыйных тэхналогіі.
     За час работы ў інстытуце апублікаваў 83 навуковыя працы, падрыхтаваў трох кандыдатаў навук. Займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне выкарыстання тэорыі катастроф у кардыялогіі.
Варанковы Іван і Мікалай
Гадуноў Аляксандр Антонавіч
Дарасевіч Аляксандр Еўдакімавіч
Ісаеў Віктар Цітавіч
Лаліні Уладзімір Альбертавіч
Маісеенкаў Аляксандр Макаравіч
Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч
Напрэеў Георгій Лаўрэнцьевіч
Новікаў Васіль Іванавіч
Палякоў Аляксандр Максімавіч
Радзько Усевалад Пятровіч
Росман Іосіф Самуілавіч
Сенакосава Людміла Рыгораўна
Сенакосаў Эдуард Аляксандравіч
Субач Валерый Станіслававіч
Сямешчанка Сафія Мікалаеўна
Фадзееў Валерый Аляксеевіч
Шабайлаў Віктар Іванавіч
Шык Барух бен Яакаў
Шынкароў Васіль Васільевіч
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail:lib@library-shklov.by
тел. 8(02239)93-141; 8(02239)93-460
Design and development Shklov library