Маісеенкаў Аляксандр Макаравіч 
     Маісеенкаў Аляксандр Макаравіч, н.6.07.1936 г. у в. Баброва Дубровенскага р-на. 3 1939 па 1954 г. жыў у Шклове. Закончыў СШ № 2 з залатым медалём, паступіў у Маскоўскі інстытут тонкай хімічнай тэхналогіі імя Ламаносава, які паспяхова закончыў у 1960 г. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Дз. Зялінскага. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1974 г. - доктарскую. Прафесар, Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1990). Працаваў загадчыкам лабараторыі ў Інстытуце арганічнай хіміі імя М. Дз. Зялінскага, намеснік рэдактара часопіса «Органическая химия». Навуковая спадчына налічвае больш за 250 навуковых прац і патэнтаў.
     Хімік-арганік, член-карэспандэнт РАН (1990). Працы ў галіне сінтэзу прыродных арганічных злучэнняў; распрацаваў метады стэрэаспецыфічнага сінтэзу прыродных алефінаў. Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1998 г., пасмяротна).
     Памёр 1 лістапада 1992 г. 
Варанковы Іван і Мікалай
Гадуноў Аляксандр Антонавіч
Дарасевіч Аляксандр Еўдакімавіч
Ісаеў Віктар Цітавіч
Лаліні Уладзімір Альбертавіч
Маісеенкаў Аляксандр Макаравіч
Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч
Напрэеў Георгій Лаўрэнцьевіч
Новікаў Васіль Іванавіч
Палякоў Аляксандр Максімавіч
Радзько Усевалад Пятровіч
Росман Іосіф Самуілавіч
Сенакосава Людміла Рыгораўна
Сенакосаў Эдуард Аляксандравіч
Субач Валерый Станіслававіч
Сямешчанка Сафія Мікалаеўна
Фадзееў Валерый Аляксеевіч
Шабайлаў Віктар Іванавіч
Шык Барух бен Яакаў
Шынкароў Васіль Васільевіч
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library