Новікаў Васіль Іванавіч 
     Новікаў Васіль Іванавіч, нарадзіўся 23.02. 1911 г., в. Чорная Рыжкаўскага сельсавета. Пасля заканчэння чатырохгадовай працоўнай школы (1922) некаторы час працаваў на бацькоўскай зямлі, а ў 1930 г. скончыў трохмесячныя курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў і атрымаў права весці заняткі ў пачатковых класах. Вучыўся ў Магілёўскім педвучылішчы. Са снежня 1933 г. па верасень 1935 г. працаваў дырэктарам Даманавіцкай НСШ (Мазырскі р-н). Тады ж закончыў курсы сацыяльна-гістарычнага аддзялення Магілёўскага педінстытута. Настаўнічаў у Ельскай сярэдняй школе, у 1937 - 1938 гг. - у сярэдняй школе № 3 г. Армавіра. У 1939 - 1940 гг. хварэў, некаторы час працаваў у вучкамбінаце, сакратаром Армавірскага ГК ВЛКСМ. Са жніўня 1940 па 15 лістапада 1941 г. вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК ВКП(б). Накіраваны на партработу ў г. Ашхабад. З 1942 г. - на фронце, палітработнік. Служыў у Савецкай Арміі да жніўня 1946 г. Пасля звальнення працаваў загадчыкам аддзела ў Віцебскім абкоме партыі, затым сакратаром Маладзечанскага АК КП(б)Б. Адначасова ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце быў выкладчыкам, часова выконваў абавязкі загадчыка кафедры асноў марксізму-ленінізму. У 1948 г. прыняты на вучобу ў Акадэмію грамадскіх навук (Масква). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці філосаф. Накіраваны на работу ў Чыцінскую вобласць на пасаду сакратара абкома ВКП(б)Б. Там таксама працаваў выкладчыкам у абласной 2-гадовай партшколе. У 1954 г. зацверджаны ў вучоным званні дацэнт. Пасля скасавання Маладзечанскай вобласці працаваў, да выхаду на пенсію, у Мінскай вышэйшай партыйнай школе ў якасці дацэнта кафедры філасофіі.
                                                                                                               Г. Напрэеў 
Варанковы Іван і Мікалай
Гадуноў Аляксандр Антонавіч
Дарасевіч Аляксандр Еўдакімавіч
Ісаеў Віктар Цітавіч
Лаліні Уладзімір Альбертавіч
Маісеенкаў Аляксандр Макаравіч
Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч
Напрэеў Георгій Лаўрэнцьевіч
Новікаў Васіль Іванавіч
Палякоў Аляксандр Максімавіч
Радзько Усевалад Пятровіч
Росман Іосіф Самуілавіч
Сенакосава Людміла Рыгораўна
Сенакосаў Эдуард Аляксандравіч
Субач Валерый Станіслававіч
Сямешчанка Сафія Мікалаеўна
Фадзееў Валерый Аляксеевіч
Шабайлаў Віктар Іванавіч
Шык Барух бен Яакаў
Шынкароў Васіль Васільевіч
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 95-141; 8(02239) 95-460
Design and development Shklov library